На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 28 верасня беларускі рубель, як і напярэдадні, умацаваўся да еўра, але аслабеў да долара і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0122 рубля (0,49%) і склаў 2,4537 рубля.
Курс долара ЗША вырас на 0,0034 рубля (0,16%) да 2,1121 рубля.
Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0111 рубля (0,35%) і склаў 3,2187 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючэрсы на нафту маркі Brent у чацвер гандлююцца ў раёне 81,55 долара за барэль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,2449 рубля і склаў 65,5906 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 верасня 2018
Мінск, 28 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/562/45125
Текущая дата: 27.12.2024