На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 жніўня беларускі рубель умацаваўся да долара і расійскага рубля, але аслабеў да еўра.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0064 рубля (0,27%) і склаў 2,3347 рубля.
Курс долара ЗША знізіўся на 0,0015 рубля (0,07%) да 2,0533 рубля.
Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0156 рубля (0,51%) і склаў 3,0709 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на нафту маркі Brent таргуюцца ў раёне 71 долара за бараль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 42 капейкі да 66,87 рубля.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 16 жніўня 2018
Мінск, 16 жніўня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/563/44561
Текущая дата: 16.11.2024