21 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы долар ЗША і расійскі рубель патаннелі, еўра — падаражэў.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0142 рубля (0,61%) і склаў 2,3513 рубля.
Курс долара ЗША знізіўся на 0,0063 рубля (0,31%) да 2,0417 рубля.
Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0118 рубля (0,39%) і склаў 3,0380 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на нафту маркі Brent таргуюцца блізу 72 долараў за бараль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 апусціўся на 0,0024 рубля і склаў 67,1783 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 жніўня 2018
Мінск, 21 жніўня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/563/44605
Текущая дата: 16.11.2024