Пра гэта паведамілі ў НББ.
Кніга "Арганы Беларусі", якая расказвае пра шматвяковую арганную культуру, прэзентавана ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Ідэя аб падрыхтоўцы і выпуску такой кнігі нарадзілася ў выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі" і знайшла падтрымку беларускіх музыказнаўцаў, бо арганная культура Беларусі - гэта больш за 600 гадоў надзвычай багатай і прыгожай гісторыі.
У храмах розных хрысціянскіх канфесій, а таксама ў канцэртных залах знаходзіцца 123 арганы, якія ўяўляюць сабой гісторыка-культурную каштоўнасць.
Выданне не толькі расказвае аб гэтым, а таксама аб гісторыі стварэння і тэхнічных характарыстыках арганаў, але і звяртае ўвагу на праблемы захавання арганаў як нацыянальнага здабытку і іх рэканструкцыі, таму што некаторыя арганы XVIII-XIX стагоддзяў не функцыянуюць.
Імёны выдатных арганістаў і кампазітараў, арганных майстроў, а таксама тэхнічныя характарыстыкі кожнага з апісаных інструментаў - усё гэта можна знайсці ў кнізе.
"Арганы Беларусі" - гэта навуковыя даследаванні і маляўнічыя ілюстрацыі. Чытачоў чакае захапляючае падарожжа ў гісторыю арганаў і арганнай музыкі ў Беларусі. Змяняліся эпохі, адбываліся лёсавызначальныя для краіны падзеі, гукі аргана ўсё гэтак жа працягвалі напаўняць душы беларусаў спакоем і ціхамірнасцю.
Складальнік выдання Аляксандр Бурдзялёў і фатограф выдавецтва Анатоль Дрыбас пабывалі ў навуковай экспедыцыі па вывучэнні і фотафіксацыі ўсіх беларускіх арганаў.
Аляксандр Бурдзялёў, выкладчык факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ, вось ужо дзесяць гадоў займаецца праблематыкай беларускай арганалогіі, навучацца іграць на аргане пачаў у арганным класе Маскоўскага дзяржуніверсітэта, затым браў прыватныя ўрокі, у 2015 годзе атрымаў кваліфікацыю "выканаўца старадаўняй музыкі (арган)" у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Праект знайшоў падтрымку сярод вядучых беларускіх даследчыкаў. Аўтарскі калектыў займаўся падрыхтоўкай кнігі сумесна са старшынёй Беларускага фонду культуры Тадэвушам Стружэцкім і рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярынай Дулавай.
Рэцэнзентамі сталі вядомыя даследчыкі і спецыялісты-практыкі з Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны. Кніга была выпушчана пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Беларусі. Да выдання прыкладзены дыск арганнай музыкі беларускіх выканаўцаў.
25 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/563/45080
Текущая дата: 27.12.2024