8 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы долар ЗША і расійскі рубель знізіліся да беларускага рубля, еўра падаражэў.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0048 рубля (0,21%) і склаў 2,3327 рубля.
Курс долара ЗША знізіўся на 0,0007 рубля (0,03%) да 2,011 рубля.
Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0104 рубля (0,33%) і склаў 3,1549 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які значна залежыць ад цэн на нафту. У сераду ф`ючарсы на марку Brent знаходзяцца блізу 74,6 долара за бараль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 павысіўся на 5,25 капейкі і склаў 63,5950 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 8 жніўня 2018
Мінск, 8 жніўня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/564/44521
Текущая дата: 16.11.2024