Белорусский портал в Казахстане

У выніку моцнага ветру 24 верасня пацярпелі Брэсцкая, Гомельская, Мінская і Магілёўская вобласці



Гэта вынікае з аператыўнай інфармацыі МНС.

У Брэсцкай вобласці, дзе парывы ветру дасягалі 20 м/с, "назіраюцца кароткатэрміновыя адключэнні электразабеспячэння ў некалькіх населеных пунктах". Работнікамі МНС і іншымі арганізацыямі ў рэгіёне ажыццёўлена 17 выездаў на ліквідацыю наступстваў (падзенне дрэў), у выніку якіх пашкоджаныя два аўтамабілі і адна гаспадарчая пабудова. Пацярпелых няма.

У Гомельскай вобласці таксама фіксаваўся вецер да 20 м/с. Адбылося адключэнне электразабеспячэння ў 101 населеным пункце Лельчыцкага і Брагінскага раёнаў. Па стане на 15 гадзін не адноўленае энергазабеспячэнне 67 населеных пунктаў у Лельчыцкім раёне. Работнікі МНС і іншых арганізацый здзейснілі чатыры выезды на ліквідацыю наступстваў моцнага ветру (падзенне дрэў у Гомелі, Хойніцкім, Лоеўскім і Жлобінскім раёнах), у выніку якіх пашкоджаны адзін аўтамабіль (у Гомелі). Пацярпелых няма.

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці (вецер да 15 м/с) таксама здзейснена чатыры выезды (падзенне дрэў у Бабруйску, Бабруйскім, Магілёўскім і Кіраўскім раёнах). Пацярпелых няма.

На тэрыторыі Мінскай вобласці (вецер да 17 м/с) фіксаваліся адключэнні электразабеспячэння ў 21 населеным пункце Мінскага, Любанскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага раёнаў, а таксама ў Барысаве і Жодзіне. На 16.00 не адноўленае электразабеспячэнне ў 14 населеных пунктах. Работнікі МНС ажыццявілі адзін выезд на ліквідацыю наступстваў моцнага ветру (падзенне дрэў у вёсцы Шыпелі Юзуфоўскага сельсавета Мінскага раёна). Пацярпелых няма.

Яшчэ ў суботу, 22 верасня, Белгідрамет папярэджваў пра моцны вецер парывамі да 27 м/с.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 24 верасня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/564/45047
Текущая дата: 27.12.2024