Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША і еўра таннеюць чацвёртыя біржавыя таргі запар



18 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы долар ЗША і еўра зноў патаннелі, а расійскі рубель падаражэў да беларускага рубля. Курсы долара і еўра зніжаюцца чацвёртую гандлёвую сесію запар.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0059 рубля (0,24%) і склаў 2,4814 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0138 рубля (0,65%) і склаў 2,1226 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0024 рубля (0,08%) і склаў 3,1356 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У аўторак раніцай кошт нафты пачаў рэзка расці, ф`ючарсы на марку Brent да поўдня таргуюцца вышэй за 79 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,4439 рубля і склаў 67,7519 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 верасня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/565/44987
Текущая дата: 27.12.2024