На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 ліпеня беларускі рубель аслабеў да долара і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0056 рубля (0,24%) і склаў 2,3176 рубля.
Курс долара вырас на 0,0074 рубля (0,37%) да 1,9960 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0082 рубля (0,26%) і склаў 3,1527 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацыянальны банк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Раніцай 19 ліпеня ф`ючарсы на паўночнаморскую сумесь Brent апусціліся на 0,25% да 72,72 долара за бараль. Ф`ючарсныя кантракты на нафту WTI гандляваліся паблізу 68,62 долара за бараль, што на 0,06% ніжэй за папярэдняе закрыццё.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, 19 ліпеня павысіўся на 0,374 рубля і склаў 63,2746 рубля.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 19 ліпеня 2018
Мінск, 19 ліпеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/567/44207
Текущая дата: 16.11.2024