Белорусский портал в Казахстане

Мікі Маўс загаварыў па-беларуску



Знакаміты дыснэеўскі мультфільм на беларускую мову пераклалі ў мінскай студыі агучкі.

Мультсерыял пра прыгоды дыснэеўскага персанажа Мікі Маўса цяпер можна паглядзець і на беларускай мове: агучку зрабіла студыя "Gavarun_by" і размясціла відэа на сваім Youtube-канале.



"Праваўладальнік, Disney Enterprises Inc, дазваляе выкарыстоўваць на ютубе аўдыявізуальнае змесціва з гэтых серый за выключэннем манетызацыі відэа, так што паглядзець мультфільм можна цалкам легальна, без тэрытарыяльных абмежаванняў", — патлумачылі перакладчыкі.

Сродкі на агучванне 25 серый класічнага мультфільма з сезонаў 2013-2014 гадоў былі сабраныя праз краудфандынгавую кампанію. Менавіта ў гэтых серыях адбылося вяртанне мышаняці, якое нарадзілася ў 1928 годзе. Адметнасць абраных сезонаў у тым, што яны выкананы ў класічным стылі пры выкарыстанні сучасных тэхналогій. Для рэалізацыі праекта было сабрана больш за 1200 беларускіх рублёў.

Новыя серыі мультфільма будуць з`яўляцца ў інтэрнэце кожны панядзелак, сераду і пятніцу. Першая серыя "Пажарная трывога" ўжо даступная ўсім жадаючым.

Мінск, 13 ліпеня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/569/44195
Текущая дата: 16.11.2024