Персанальная выстаўка Тамары Дзянісавай "Калі расцвітае бэз..." адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.
Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця дырэктар музея Павел Сапоцька, гэта экспазіцыя, прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і Дню вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, не толькі нагадвае аб далёкіх падзеях мінулага, але і робіць прывязку да будучага.
Феномен мастачкі, паводле слоў Паўла Сапоцькі, фарміраваўся ў магутным кантэксце. Гэта подзвіг яе бацькі Уладзіміра Дзям`янавіча Дзянісава, гістарычная памяць аб далёкіх падзеях мінулага, захоўваемая ў Брэсце, дзе жыве Тамара, мастацкая атмасфера, у якой майстар сёння знаходзіцца.
Экспазіцыя прадстаўляе больш за 40 работ, прысвечаных памяці подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Асаблівае месца аўтар адводзіць Брэсцкай крэпасці - якой яна прыняла пачатак вайны і якой яе ведаем, шануем сёння. Гэта тэматыка для аўтара з`яўляецца асаблівай у творчасці, перш за ўсё гэта звязана з подзвігам яе бацькі - пехацінца, які адным з першых уварваўся ў акупаваны горад Арол. У гонар гэтага подзвігу быў дадзены салют, а Уладзімір Дзям`янавіч рашэннем жыхароў горада Арол стаў яго Ганаровым грамадзянінам.
Тамара Дзянісава скончыла Адэскае мастацкае вучылішча, потым Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. З 2000 года член Беларускага саюза мастакоў. Правяла чатырнаццаць персанальных выставак у Беларусі, Польшчы, Германіі. Мастак-педагог, выкладала больш за 35 гадоў малюнак і жывапіс у Дзіцячай мастацкай школе Брэста. Многія работы аўтара знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Кітаі, ЗША, Японіі. Узнагароджана граматай Міністэрства культуры за заслугі ў галіне выяўленчага мастацтва, ганаровым дыпломам "Еўрарэгіён-Буг".
Аўтар працуе ў тэхніцы акварэльнага і станковага жывапісу, у жанрах пейзажа, нацюрморта, у рэлігійнай тэматыцы.
22 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/571/43936
Текущая дата: 16.11.2024