18 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, павялічыўся — да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0119 рубля (0,51%) і склаў 2,3287 рубля.
Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0095 рубля (0,47%) да 2,0102 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0211 рубля (0,66%) і склаў 3,1700 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту працягваюць зніжэнне пасля пятнічнага абвалу. Ф`ючарсы на марку Brent знаходзяцца ў раёне 74 долараў за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 павялічыўся на 80 капеек і склаў 63,48 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 чэрвеня 2018
Мінск, 18 чэрвеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/572/43854
Текущая дата: 16.11.2024