Белорусский портал в Казахстане

У Віцебску ўстанавілі статую "Віцебскі велікан"



У Віцебску ўстанавілі манументальна-дэкаратыўную кампазіцыю "Віцебскі велікан".

Скульптура мясцовага гулівера разам з цыліндрам вышынёй 3 м 12 см і выліта з бронзы. Паставілі яе ў скверы Маякоўскага побач з ратушай.

Заказчыкам выступае Віцебская гарадская ЖКГ, аўтарам - мясцовы скульптар Іван Казак.

Правобразам стаў Фёдар Махноў, які лічыцца самым высокім чалавекам у свеце. Тым не менш, дакументальна рост мясцовага велікана не зафіксаваны.

Гэта не помнік Фёдару Махнову, а мастацкі вобраз, заснаваны на рэальным прататыпе.

БЕЛТА
Віцебск, 20 чэрвеня 2018


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/572/43927
Текущая дата: 16.11.2024