Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША зноў апусціўся ніжэй за 2 рублі на таргах БВФБ



14 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0041 рубля (0,17%) і склаў 2,3576 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0136 рубля (0,68%) да 1,9967 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0198 рубля (0,62%) і склаў 3,2080 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які значна залежыць ад цэн на нафту. У чацвер ф`ючарсы на нафту маркі Brent растуць і знаходзяцца ў раёне 76,5 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 86,53 капейкі і склаў 62,2511 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 чэрвеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/573/43827
Текущая дата: 16.11.2024