Белорусский портал в Казахстане

Долар патаннеў, еўра і расійскі рубель падаражэлі на першых таргах тыдня



4 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, аслабеў — да еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0004 рубля (0,02%) і склаў 2,3457 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0049 рубля (0,24%) да 2,0044 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0056 рубля (0,17%) і склаў 3,2381 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на нафту Brent складаюць прыблізна 76 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,2766 рубля і склаў 61,929 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 чэрвеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/574/43668
Текущая дата: 16.11.2024