25 мая на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, павялічыўся — да еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0020 рубля (0,09%) і склаў 2,3398 рубля.
Курс долара ЗША вырас на 0,0049 рубля (0,25%) да 2,0017 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0055 рубля (0,17%) і склаў 3,2467 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. У пятніцу цэны на нафту знізіліся з-за боязі росту здабычы ў Расіі і краінах АПЕК. Блізу 11.30 ф`ючарсы на нафту Brent упалі на 1,32% да 77,75 долара за бараль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 павысіўся на 0,2569 рубля і склаў 61,6659 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 мая 2018
Мінск, 25 мая 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/576/43502
Текущая дата: 16.11.2024