28 мая на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0068 рубля (0,29%) і склаў 2,3446 рубля.
Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0060 рубля (0,30%) да 2,0077 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0254 рубля (0,78%) і склаў 3,2213 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Ф`ючарсы на нафту Brent упалі да 75 долараў за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 павысіўся на 0,6051 рубля і склаў 62,271 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 мая 2018
Мінск, 28 мая 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/576/43540
Текущая дата: 16.11.2024