Белорусский портал в Казахстане

Памёр бізнэсмэн, заснавальнік кампаніі "Анега" Сяргей Мета



Бізнэсмэн, заснавальнік найбуйнейшага ў Беларусі прадпрыемства па вытворчасці чыпсаў і снэкаў, памёр на 52-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы.

У сярэдзіне 90-х Сяргей адкрыў вытворчасць чыпсаў, марка якіх стала неўзабаве вядомая па ўсёй Беларусі. У 2014 годзе кампанія пабудавала новы завод у Калодзішчах пад Мінскам, прадпрыемства працавала над пастаянным пашырэннем асартыменту, стала вырабляць снэкі, закускі, семечкі.

У мінулым годзе стала вядома, што "Анега" перайшла ва ўласнасць Silvano Fashion Group, якая валодае кампаніяй "Мілавіца".

Мінск, 24 мая 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/577/43494
Текущая дата: 16.11.2024