Белорусский портал в Казахстане

Пастановай Савета Міністраў нумар 831 ад 4 лістапада 2017 года дапоўнены пералік месц, у якіх абавязкова павінна весціся Кніга заўваг і прапаноў



Адпаведная пастанова апублікавана 10 лістапада на Нацыянальным прававым партале

Згодна з дакументам, Кніга заўваг і прапаноў цяпер абавязкова павінна весціся ў месцах прадастаўлення мікрапазык (заключэння дагавораў мікрапазыкі) і ў месцах ажыццяўлення лізінгавай дзейнасці.

Пастанова ўступае ў сілу праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.

10 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/578/41015
Текущая дата: 22.06.2024