Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 15 асуджаных, 9 з якіх жанчыны, а 11 здзейснілі злачынствы, калі былі непаўналетнімі



Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага лідара.

Частцы памілаваных прызначанае пакаранне заменена больш мяккім, а астатнім скарочаны неадбыты тэрмін пакарання.

Адпаведныя прапановы былі ўнесены Камісіяй па пытаннях памілавання і вызвалення ад крымінальнай адказнасці ў мэтах выканання даручэння кіраўніка дзяржавы.

Звязда, 13 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/58/73058
Текущая дата: 31.12.2024