Белорусский портал в Казахстане

На фасадах Мінскай гарадской ратушы 7 і 8 верасня ў 21.00 пакажуць фотапраекцыю ад французскага фотамастака Клемана Брыяна



Пра гэта паведамляе прэс-служба пасольства Францыі ў Беларусі.

Мерапрыемства адбудзецца ў межах культурнай акцыі "Месяц фатаграфіі ў Мінску" і стане часткай праектаў, арганізаваных да 950-годдзя заснавання беларускай сталіцы.

Клеман Брыян жыве і працуе ў Парыжы, а таксама выкладае культуру і практыку фатаграфіі ва Універсітэце горада Валансьен (Францыя).

Мастак атрымаў адукацыю ў прэстыжнай Школе Луі Люмьера. "Сваю ўвагу ён звяртае на вывучэнне пранікнення святла ў начную прастору. Ён працуе з праекцыямі зусім у новым ракурсе, які прадугледжвае іншае прачытанне і іншае бачанне малюнкаў у прасторы. Пры дапамозе інавацыйных прыстасаванняў, якія ён сам даводзіць да дасканаласці і якія здольныя рабіць праекцыі вялікіх памераў, Клеман Брыян раскрывае таямнічы бок месцаў, якія робяцца яго арт-аб`ектамі", — зазначылі ў пасольстве Францыі.

Клеман Брыян возьме ўдзел у Месяцы фатаграфіі ў Мінску ўжо ў другі раз.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 3 верасня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/580/40612
Текущая дата: 02.06.2024