Белорусский портал в Казахстане

У Магілёве католікі арганізоўваюць чытанні Святога Пісання



Кожную нядзелю верасня католікі Магілёва будуць чытаць Евангелле паводле святога Марка і дзяліцца Божым словам. Акцыя прымеркавана да 500-годдзя выдання Святога Пісання на беларускай мове.

«Магілёўскія чытанні Бібліі» будуць праходзіць кожную нядзелю верасня (3 верасня, 10 верасня, 17 верасня, 24 верасня) з 19.45 да 20.45 у зале Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў па вул. Камсамольская, 12.

Да ўдзелу ў гэтай акцыі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці, заахвочвае католікаў і запрашае далучыцца прадстаўнікоў усіх хрысціянскіх канфесій, асабліва духавенства і вернікаў Праваслаўнай Царквы, пратэстанцкіх пастыраў разам з вернікамі, каб разам, будучы аб`яднанымі Божым словам, несці евангельскія каштоўнасці сучаснаму чалавеку.

Catholic.by, 30 жніўня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/581/40550
Текущая дата: 16.06.2024