Белорусский портал в Казахстане

Беларусы ўбачаць у панядзелак 7 жніўня "крывавы месяц"



Цень планеты закрые Месяц толькі часткова, таму можна будзе назіраць за незвычайнай астранамічнай з`явай.

Беларусы змогуць назіраць за частковым месяцовым зацьменнем ў панядзелак 7 жніўня, сведчаць дадзеныя астраномаў.

Частковае месяцовае зацьменне часта называюць "крывавым месяцам" — з-за таго, што Зямля не цалкам закрывае ценем Месяц, ён набывае бардовае адценне.

Чарговую "крывавую поўню" можна будзе ўбачыць беларусам, а таксама жыхарам большай частцы Еўразіі, Афрыкі і Аўстраліі.

Пачнецца астранамічная з`ява ў 20:23 па мінскім часе, а свайго апагею дасягне ў 21:20.

Завершыцца частковае месяцовае зацьменне ў панядзелак каля 22:18.

Паводле народных павер`яў, у дні зацьмення павышаецца колькасць сварак і канфліктаў паміж людзьмі. Каб не трапіць у бяду, людзям часта раяць мінімізаваць зносіны ў дні зацьмення. Многія таксама з-за "крывавага месяца" скардзяцца на дрэннае самаадчуванне і ўзмацненне галаўных боляў.

Sputnik, 6 жніўня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/583/40312
Текущая дата: 18.05.2024