Белорусский портал в Казахстане

Беларусь разлічвае на паспяховы запуск свайго другога касмічнага спадарожніка



Аб гэтым заявіў 23 сакавіка прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з членамі Выканаўчага камітэта Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў.

"У Беларусі вядзецца актыўная работа па праектаванні новага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі сумесна з расійскімі партнёрамі. І мы чакаем, што ў бліжэйшы час такая работа будзе завершана і на арбіце з`явіцца другі беларускі спадарожнік", - сказаў Андрэй Кабякоў.



Першы беларускі касмічны спадарожнік быў запушчаны ў 2012 годзе.

"Прычым гэта не проста ўласны спадарожнік, які належыць Беларусі. Ён выраблены ў нашай краіне, уся яго мэтавая апаратура - вытворчасці Беларусі", - падкрэсліў прэм`ер-міністр. Беларусь на працягу многіх гадоў актыўна ўдзельнічае ў касмічных даследаваннях.

У лістападзе 2013 года краіна прынята ў члены камітэта ААН па даследаванні касмічнай прасторы ў мірных мэтах.

У студзені 2016 года ў Беларусі рэалізаваны праект стварэння нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання.

З кітайскага касмадрома паспяхова ажыццёўлены запуск ракетаносьбіта з першым беларускім тэлекамунікацыйным спадарожнікам.

У краіне створана і прадаўжае развівацца сістэма падрыхтоўкі кадраў для касмічнай галіны і галін, якія выкарыстоўваюць касмічную інфармацыю. У ВНУ адкрыты новыя спецыяльнасці па аэракасмічных дысцыплінах. Беларускія навукоўцы прымаюць удзел у касмічных кангрэсах, арганізаваных пад эгідай ААН, касмічных агенцтваў Расіі, ЗША, Кітая, Японіі, краін Еўропы.

Андрэй Кабякоў выказаў удзячнасць Выканкаму Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў за рашэнне правесці міжнародны касмічны кангрэс у верасні 2018 года ў Мінску.

Кіраўнік урада выказаў гатоўнасць абмеркаваць арганізацыйныя пытанні, якія датычацца падрыхтоўкі маштабнай падзеі.

"Мы спадзяёмся, што міжнародны касмічны кангрэс у Мінску будзе садзейнічаць умацаванню міжнароднага касмічнага руху, а таксама пашырэнню супрацоўніцтва ў гэтай сферы", - рэзюмаваў ён.

Асацыяцыя ўдзельнікаў касмічных палётаў заснавана ў 1985 годзе групай касманаўтаў і астранаўтаў з ЗША, СССР, некаторых іншых краін. Членамі асацыяцыі могуць быць касманаўты або астранаўты, якія хаця б адзін раз пабывалі ў арбітальным палёце.

Сёння ў яе складзе больш за 400 членаў з 37 краін.

23 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/584/42915
Текущая дата: 16.11.2024