Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША падаражэў, еўра патаннеў на таргах БВФБ



29 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, павялічыўся — да еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0089 рубля (0,37%) і склаў 2,4087 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0057 рубля (0,29%) да 1,9568 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0002 рубля (0%) і склаў 3,3893 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Цэны паступова зніжаюцца. Марка Brent таргуецца блізу 68,5 долара за бараль.

У Расіі на ММВБ прыкладна ў 11.45 каціроўкі пары долар/расійскі рубель разлікамі "заўтра" знаходзіліся ля адзнакі 57,71, што блізка да паказчыка ўчарашняга закрыцця.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 сакавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/584/42971
Текущая дата: 17.11.2024