У Магілёве невядомы спрабаваў абрабаваць абменны пункт "Тэхнабанка".
Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, злачынства было здзейсненае ўвечары 1 сакавіка.
"Невядомы мужчына з завязаным на твары шалікам увайшоў у абменны пункт банкаўскай установы і пад пагрозай гвалту, дэманструючы пры гэтым прадмет, падобны на пісталет, запатрабаваў у касіра перадачы яму грашовых сродкаў. Пасля націскання работнікам банка кнопкі трывожнай сігналізацыі мужчына ўцёк", — сказала Салянюк.
"Невядомы мужчына з завязаным на твары шалікам увайшоў у абменны пункт банкаўскай установы і пад пагрозай гвалту, дэманструючы пры гэтым прадмет, падобны на пісталет, запатрабаваў у касіра перадачы яму грашовых сродкаў. Пасля націскання работнікам банка кнопкі трывожнай сігналізацыі мужчына ўцёк", — сказала Салянюк.
Абменны пункт "Тэхнабанка", на які быў здзейснены напад, знаходзіцца ў самым цэнтры горада на вуліцы Першамайская. Пасля паступленні паведамлення аб злачынстве туды выбыла следча-аператыўная група. У дачыненні да канфіскаваных падчас агляду прадметаў прызначаны комплекс экспертыз. Распачатая справа на падставе ч. 3 арт. 207 КК (разбой, учынены з мэтай завалодання маёмасцю ў асабліва буйным памеры).
Супрацоўнікі органаў унутраных спраў праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, скіраваныя на ўсталяванне асобы падазраванага і яго затрыманне.
Прыкметы нападніка: на выгляд 25-30 гадоў, рост 180-185 см, сярэдняга целаскладу. Быў апрануты: кепка чырвонага колеру, куртка з тканіны шэрага колеру з капюшонам, цёмныя штаны, шалік шэрага колеру з падоўжнай бардовай паласой. Пры сабе меў сумку з тканіны цёмнага колеру.
Для садзейнічання следчым органам і міліцыі ў раскрыцці злачынства і ва ўстанаўлення ўсіх абставінаў здарэння грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй аб гэтым здарэнні, просяць звярнуцца ў Ленінскі РАУС Магілёва па тэлефонах: +375(29)7435997, +375(29)7879676 або 102. Узнагароджанне і ананімнасць гарантуюцца.
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН
Магілёў, 3 сакавіка 2018
Магілёў, 3 сакавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/587/42695
Текущая дата: 17.11.2024