Белорусский портал в Казахстане

Расійскі рубель зноў значна падаражэў на таргах БВФБ



27 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, аслабеў — да еўра і расійскага рубля. Расійская валюта прыкметна павялічваецца ў цане другія таргі запар.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0020 рубля (0,08%) і склаў 2,4101 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0019 рубля (0,1%) да 1,9537 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0141 рубля (0,4%) і склаў 3,5084 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. У аўторак цэны на нафту трымаюцца блізу 67 долараў за бараль Brent.

Расійскі рубель дасягнуў максімуму за апошнія два з паловай гады ў адносінах да долара ЗША дзякуючы павышэнню крэдытнага рэйтынгу РФ, лакальнай слабасці долара і высокім нафтавым цэнам. Афіцыйны курс долара да рубля знізіўся на 24,91 капейкі і ўсталяваны ЦБ РФ на 28 лютага ў 55,6717 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 лютага 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/589/42645
Текущая дата: 17.11.2024