Дакументам зацверджаны Палажэнне аб нагрудным знаку, яго апісанне і выява, а таксама вызначаны апісанне і форма пасведчання дэлегата УНС.

Нагрудны знак выкананы ў выглядзе вертыкальна размешчанага Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, які развяваецца на дрэўку. На мяжы арнаменту і чырвонай паласы флага - выява манумента Перамогі ў Мінску, ля падножжа якога размешчаны Вечны агонь.
На сцягу - надпіс залацістага колеру «Усебеларускі народны сход». У ніжняй частцы нагруднага знака - лаўровая галіна з адзінаццаццю лістамі залацістага колеру, якая агінае сцяг.
Звязда, 16 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/59/73727
Текущая дата: 25.02.2025