Арганізацыі Міністэрства энергетыкі ў 2017 годзе здабылі 2 177 тыс. т торфу, што складае 137% да ўзроўню 2016 года. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Мінэнерга.
У тым ліку 2 118 тыс. т торфу здабыта арганізацыямі ДВА "Белпалівагаз". Арганізацыі аб`яднання ў 2017 годзе вырабілі 975,5 тыс. т паліўных брыкетаў і 71,2 тыс. т тарфяной сушанкі з тэмпам росту 111,7% да ўзроўню 2016 года.
Вытворчасць пажыўных грунтоў склала 29,4 тыс. т (141,3%), кіпаванага торфу 99,5 тыс. т (111%). Было адведзена 749 га зямель для здабычы торфу і пабудавана 568 га тарфяных плошчаў.
Вытворчасць пажыўных грунтоў склала 29,4 тыс. т (141,3%), кіпаванага торфу 99,5 тыс. т (111%). Было адведзена 749 га зямель для здабычы торфу і пабудавана 568 га тарфяных плошчаў.
У 2017 годзе арганізацыі ДВА "Белпалівагаз" рэалізавалі значныя праекты па рэканструкцыі і мадэрнізацыі торфабрыкетнай вытворчасці.
Звязда, 10 лютага 2018
Звязда, 10 лютага 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/590/42498
Текущая дата: 17.11.2024