Белорусский портал в Казахстане

Кніга Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Эўропы" трапіла да чытачоў



Для тых, хто не хоча чытаць раман, аўтар падрыхтаваў маленькі сюрпрыз.

У апошнія дні прошлага года ў выдавецтве "Логвінаў" з`явіўся фаліянт у 900 старонак.

Раман Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Эўропы"  адразу ж сталі абмяркоўваць і назвалі антыбестсэлерам надышоўшага года. 8-га лютага тыраж кнігі трапіў да чытачоў.

Раман складаецца з шасці частак. Па словах аўтара, "частак шэсць, і ня важна, зь якой ты пачнеш падарожжа". Альгерд Бахарэвіч назваў кнігу раманам-выклікам чытачам, крытыкам, перакладчыкам і самому сабе.

Для тых, хто не хоча чытаць кнігу, аўтар падрыхтаваў маленькі сюрпрыз: кароткі змест рамана ў 20 радках выкладзены на першай старонцы.

Альгерд Бахарэвіч — адзін з самых папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў, аўтар кніг прозы "Ніякай літасьці Валянціне Г.", " Сарока на шыбеніцы", "Гамбургскі рахунак Бахарэвіча" і многіх другіх. Чатыры разы ён уваходзіў в спіс пераможцаў літаратурнай прэміі Ежы Гедройца. На сцэне Купалаўскага тэатра некалькі год ідзе спектакль "Шабаны" па рамане Бахарэвіча.

Мінск, 9 лютага 2018
Sputnik 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/591/42476
Текущая дата: 17.11.2024