Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ніколі не забудуць тых, каму абавязаны пазбаўленнем ад нацысцкага прыгнёту



Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 3 ліпеня на парадзе ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

"Сёння наша краіна святкуе Дзень Незалежнасці. Адзначаць галоўнае дзяржаўнае свята менавіта сёння, 3 ліпеня, мы сталі па волі нашага народа, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Гэты выбар сведчыць аб гістарычнай памяці беларусаў і пераемнасці пакаленняў. У нашых сэрцах незалежнасць Беларусі непарыўна звязана з яе вызваленнем ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў".

"Мы ніколі не забудзем тых, каму абавязаны пазбаўленнем ад нацысцкага прыгнёту. Вялікая Перамога была атрымана дзякуючы гераізму воінаў Чырвонай Арміі і працаўнікоў тылу, стойкасці і адзінству ўсіх савецкіх людзей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Велізарны ўклад у разгром фашызму ўнёс беларускі народ. Гэта было прызнана сусветнай супольнасцю. Таму наша рэспубліка па праву ўвайшла ў лік дзяржаў, якія заснавалі Арганізацыю Аб`яднаных Нацый.

Звяртаючыся да ветэранаў, Прэзідэнт заявіў: "Вы не далі паставіць нашу краіну на калені ў гады самай страшэннай вайны, прынеслі свабоду роднай зямлі. Мы ганарымся вамі і імкнёмся быць дастойнымі слаўнага пакалення пераможцаў".

3 ліпеня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/592/39844
Текущая дата: 15.06.2024