Пра гэта было заяўлена 31 студзеня на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка, паведамляе прэс-служба галоўнага банка краіны.
На пасяджэнні адзначалася, што Нацбанкам сумесна з урадам праводзіцца паслядоўная рэалізацыя мерапрыемстваў па лібералізацыі валютных адносін і дэдаларызацыі эканомікі.
"Важнасць ажыццяўлення мер па ўдасканаленні валютнага заканадаўства абумоўленая перш за ўсё неабходнасцю зняцця існых бар`ераў і залішніх адміністрацыйных працэдур пры вядзенні бізнесу, а таксама захавання стабільнасці нацыянальнай валюты", — тлумачаць у Нацбанку.
"Важнасць ажыццяўлення мер па ўдасканаленні валютнага заканадаўства абумоўленая перш за ўсё неабходнасцю зняцця існых бар`ераў і залішніх адміністрацыйных працэдур пры вядзенні бізнесу, а таксама захавання стабільнасці нацыянальнай валюты", — тлумачаць у Нацбанку.
"У найбліжэйшай перспектыве плануецца адмяніць неабходнасць атрымання фізічнымі асобамі дазволаў на адкрыццё рахункаў за мяжой, рэалізаваць пераход ад дазвольнага парадку правядзення асобных валютных аперацый руху капіталу да рэгістрацыйнага, цалкам адмяніць абавязковы продаж валютнай выручкі", — гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.
Адначасова Нацыянальным банкам сумесна з урадам будзе працягнутая праца па выключэнні выкарыстання замежнай валюты ў разліках на тэрыторыі Беларусі, а таксама пры фармаванні цэн, ставак пошлін і іншых плацяжоў. Зараз падрыхтаваныя і праходзяць узгадненне адпаведныя прапановы аб унясенні зменаў у шэраг указаў прэзідэнта, а таксама ў Грамадзянскі і Банкаўскі кодэксы. Завяршэнне ключавых этапаў дэдаларызацыі прадугледжваецца да канца 2018 года.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 31 студзеня 2018
Мінск, 31 студзеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/592/42359
Текущая дата: 17.11.2024