Белорусский портал в Казахстане

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў зносінах з Расіяй на сакавіцкія святы



Пра гэта паведаміла прэс-служба БЧ.

З 7 па 11 сакавіка будзе курсаваць цягнік № 132/131 Брэст — Масква, з 6 па 11 сакавіка — цягнікі № 78/77 Гродна — Масква і № 249/250 Мінск — Санкт-Пецярбург.

Цяпер у зносінах Беларусь — Расія квіткі можна купіць за 60 сутак да адпраўлення цягніка.

"Беларуская чыгунка прапануе загадзя спланаваць паездкі ў Расію на сакавіцкія святы. Гэтая паслуга продажу квіткоў дзейнічае як пры адпраўленні цягнікоў з Беларусі ў Расію, так і пры руху ў зваротным напрамку", — адзначыла прэс-служба.

Набыць квіткі за 60 сутак можна на ўсе цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй акрамя: № 302/301 Мінск — Адлер, № 389/390 Мінск — Анапа і № 149/150 Мінск — Мінеральныя Воды.

Таксама БЧ звяртае ўвагу, што пры праездзе арганізаваных груп пасажыраў захоўваюцца зніжкі: 20% ад агульнага кошту праезду групы ад 10 да 24 чалавек і 30% ад агульнага кошту праезду групы 25 чалавек і больш, якія аплацілі праезд дарослых пасажыраў. Пры вызначэнні колькасці складу групы двое дзяцей, якія аплацілі праезд па дзіцячым тарыфе, лічацца за аднаго дарослага.

Акрамя таго захоўваецца і прымяненне скідак: да 20% — у залежнасці ад тэрмінаў набыцця праязных дакументаў для купэйных вагонаў і вагонаў СВ (акрамя цягнікоў: № 2/1 і № 26/25 Мінск — Масква); 10% — пры праездзе пасажыра на бакавых месцах у плацкартным вагоне; 10% — скідка пры адначасовым афармленні праязных дакументаў "туды і назад" пры праездзе ў вагонах СВ і купэйных вагонах на цягнікі: № 26/25 Мінск — Масква, № 39/40 Полацк — Масква, № 56/55 Гомель — Магілёў — Масква , № 66/65 Мінск — Мурманск, № 76/75 Гомель — Масква, №78/77 Гродна — Масква, № 83/84 Гомель — Санкт-Пецярбург, № 96/95 Брэст — Масква, № 132/131 Брэст — Масква.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 23 студзеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/594/42243
Текущая дата: 17.11.2024