20 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0106 рубля (0,44%) і склаў 2,4206 рубля.
Курс долара ЗША знізіўся на 0,0012 рубля (0,06%) і склаў 1,9775 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0161 рубля (0,46%) і склаў 3,4824 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У суботу цэны на нафту зніжаюцца. Ф`ючарсы на бараль Brent таргуюцца ніжэй за адзнаку 69 долараў.
У Расіі ў суботу таргі не праводзіліся, а ў пятніцу рубель паказваў адмоўную дынаміку на таргах у адказ на зніжэнне нафтавых каціровак. Да 17.15 біржавыя каціроўкі пары долар/рубель разлікамі "заўтра" былі паблізу 56,586 рубля. Як адзначаюць аналітыкі, рызыкай для рубля застаецца нявызначанасць вакол магчымых новых санкцый ЗША супраць Расіі, і гэтая інтрыга захаваецца да канца студзеня.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 студзеня 2018
Мінск, 20 студзеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/595/42157
Текущая дата: 17.11.2024