У Беларускай дзяржаўнай філармоніі прагучыць твор Ісаака Шварца, які быў напісаны пад уражаннем дакументальных запісак адной з вязніц Каўнаскага гета.
У мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшла творчая сустрэча арганізатараў і ўдзельнікаў канцэрта "Жоўтыя зоркі", прымеркаванага да Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакоста.
Ісаак Шварц прысвяціў свой канцэрт памяці шведскага дыпламата Рауля Валенберга, які выратаваў у гады Другой сусветнай вайны ад смерці дзесяткі тысяч яўрэяў.
Пра ідэю канцэрта і мерапрыемствы, якія пройдуць у Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту
Больш падрабязна — глядзіце ў відэазапісе творчай сустрэчы (хранаметраж):
1.21 — 6.15 — Арганізатар канцэрта "Жоўтыя зоркі" Ганна Лянькова пра ідэю канцэрта памяці ахвяраў Халакоста, пра асабістую гісторыю сваёй прабабулі — праведніцы свету.
6.27 — 12.02 — Аўтар фотавыставы "Дзесяць чалавек. Дзесяць лёсаў. Адна вайна" Дзмітрый Шамяткоў пра ідэю праекта, інтэрв`ю з людзьмі, якія выжылі ў гета і пазбеглі растрэлу.
14.16 — 16.48 — Мастак і аўтар лялек Валерыя Гайшун аб сямейнай гісторыі Халакоста, яўрэйскіх ляльках і вобразах, якія сімвалізуюць з`яву Халакоста.
17.02 — 18.02 — Аўтар праекта "Паспець выжыць" Майя Кацнэльсон аб інсталяцыі ўспамінаў пра ахвяраў Халакосту.
19.03. — 21.20 — Музыкант Сяргей Белазёрцаў аб музычнай праграме канцэрта, творах і ўспрыманні музыкі.
21.40 — 26.40 — арганізатар канцэрта "Жоўтыя зоркі" Ганна Лянькова аб канцэртнай праграме.
Sputnik, 20 студзеня 2018
Sputnik, 20 студзеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/595/42220
Текущая дата: 17.11.2024