У першым паўгоддзі 2018 года аператар "МТС" плануе запусціць паслугі LTE (4G) у 80 новых гарадах і пасёлках Беларусі, дадатковыя базавыя станцыі запрацуюць і там, дзе ўжо ёсць 4G.
У выніку сувязь чацвёртага пакалення стане даступная 70% жыхароў усёй краіны, у тым ліку 95% гарадскога насельніцтва. Карыстацца перавагамі тэхналогіі змогуць не толькі ў Мінску і абласцях, але і практычна ва ўсіх раённых цэнтрах Беларусі.
Таксама ў новым годзе 4G ад "МТС" запрацуе на некаторых магістралях і сацыяльна значных аб`ектах краіны.
Таксама ў новым годзе 4G ад "МТС" запрацуе на некаторых магістралях і сацыяльна значных аб`ектах краіны.
Усяго ў першым паўгоддзі 2018-га на 4G-карце "МТС" з`явіцца 650 новых базавых станцый LTE. Сёння іх больш за 800, такім чынам, іх колькасць вырасце амаль на 80%.
У цяперашні час паслугамі 4G ад "МТС" карыстаюцца жыхары каля сотні населеных пунктаў Беларусі, у тым ліку ва ўсіх абласных цэнтрах. Сувязь новага пакалення працуе на тэрыторыі шэрагу найважнейшых аб`ектаў краіны, у тым ліку нацыянальнага аэрапорта Мінск, рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі", індустрыяльнага парка "Вялікі камень", свабоднай эканамічнай зоны "Мінск", у бальніцах, навучальных установах і на прадпрыемствах.
Як адзначылі ў кампаніі "МТС", попыт на доступ у інтэрнэт па тэхналогіі 4G расце. За год колькасць карыстальнікаў інтэрнэту ў сетцы 4G "МТС" павялічылася ўтрая.
4G — гэта тэхналогія, якая адрозніваецца ад 3G і 2G больш высокімі хуткасцямі перадачы звестак і меншым часам чакання адказу ад сеткі (пінг).
Сетка LTE пачала працаваць у Беларусі ў 2015 годзе. Першым горадам, дзе запусцілі 4G, стаў Мінск.
Беларуска-расійскае СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" — найбуйнейшы па колькасці абанентаў аператар у Беларусі з колькасцю карыстальнікаў больш як 5,3 млн.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 студзеня 2018
Мінск, 6 студзеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/597/41990
Текущая дата: 17.11.2024