Кіраўнік Банка развіцця не разумее, навошта Беларусі быць "наперадзе планеты ўсёй" па пытанні крыптавалют.
Крыптавалюты як сродак інвестыцый — мадэрнізаваная МММ, заявіў напярэдадні на брыфінгу старшыня праўлення Банка развіцця Беларусі Сяргей Румас.
Вядомы банкір па просьбе журналістаў распавёў пра сваё асабістае стаўленне да тэмы крыптавалют і тэхналогіі блокчэйн, якая выклікае сёння ажыятаж і актыўна абмяркоўваецца.
"Калі разглядаць як сродак інвестыцый — гэта мадэрнізаваная МММ (фінансавая піраміда ў 90-х). Першыя, хто ўклалі сродкі, — змогуць зарабіць, але многія страцяць грошы", — выказаўся Румас.
Пры гэтым ён прызнаў, што як сродак плацяжу крыптавалюты — зручны інструмент, а ў асаблівасці "для тых, хто па розных прычынах хоча абысці патрабаванні рэгулятараў". "Таму не зусім разумею, для чаго Беларусі тут быць наперадзе планеты ўсёй", — адзначыў кіраўнік Банка развіцця.
Скептычна Румас адносіцца і да тэхналогіі блокчэйн: на яго думку, яна не з`яўляецца рэвалюцыйнай.
"Так, гэта новая тэхналогія, заснаваная на размеркаванай базе дадзеных. Сфера яе прымянення можа быць вельмі шырокай, але казаць пра тое, што, укараняючы яе, мы вырашым усе праблемы і рванем — гэта, напэўна, завышаныя чаканні" — сказаў ён і дадаў, што гэта яго асабістая пазіцыя.
Крыптавалюты і тэхналогія блокчэйн былі ўзаконеныя ў Беларусі 22 снежня пасля падпісання кіраўніком дзяржавы дэкрэта "Аб развіцці лічбавай эканомікі". Гэты дакумент быў названы прарыўным.
Мінск, 29 снежня 2017
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/599/41863
Текущая дата: 17.11.2024