29-га снежня ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя стваральнікаў першай беларускай крыптавалюты — талера.
Дзяніс Лаўнікевіч: "Гэта размеркаваная криптовалюта. У яе няма адзінага эмітэнта. Яна пабудаваная па той жа схеме, што і біткоін. Гэта класічная размеркаваная крыптавалюта, якая не кантралюецца ні дзяржавай, ні адзіным цэнтрам. Гэта агульнасусветны трэнд. Цяпер шматлікія краіны ствараюць свае крыптавалюты. Мы палічылі, што Беларусь не павінна заставацца ў баку ад прагрэсу.
Крыптавалюты сусветнай эканомікі таксама даюць вельмі шмат. Але ў гэтым выпадку ўсё будзе залежаць не ад дэкрэта прэзідэнта, а ад таго, як на працягу трох месяцаў ён будзе ўвасоблены ў канкрэтныя заканадаўчыя акты Нацыянальным банкам. Да сакавіка ён павінен прадаставіць канкрэтныя нарматыўна-прававыя акты, якія рэгулююць абарот крыптавалют у Беларусі. Але, мяркуючы па тым, што напісана ў дэкрэце, мы ўжо можам займацца тым, чым займаемся: імплементацыя талера ў беларускую эканоміку.
Эмісія талера абмежаваная. І за ўсю яго гісторыю не будзе намайнено больш 23 млн манет. Гэта мяжа".
БелаПАН, 29 снежня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/599/41870
Текущая дата: 17.11.2024