Белорусский портал в Казахстане

Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты



З 1 студзеня Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

Згодна з пастановай Савета міністраў ад 27 снежня, стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту павышана з 105 да 111,4 долара за 1 тону. Пошліна на прамагонны бензін павышана з 57,7 да 61,2 долара, на таварныя бензіны — з 31,5 да 33,4 долара за тону.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складае 33,4 долара за тону (раней — 31,5). Такая ж пошліна ўстаноўлена на дызельнае паліва, бензол, талуол, ксілолы, змазачныя і іншыя маслы.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін на сырую нафту і асобныя катэгорыі тавараў, выпрацаваных з нафты, былі павышаны 1 снежня.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 студзеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/599/41918
Текущая дата: 17.11.2024