12 мая адбудзецца благаслаўленне капліцы святога Станіслава, біскупа і мучаніка, у вёсцы Прасці Нясвіжскага раёна (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія). Пачатак а 11-й гадзіне.
Гэтая каплічка (у народзе яе называюць «касцёлак») належыць да парафіі св. Юзафа ў пасёлку Гарадзея Нясвіжскага дэканата. Капліца была пабудаваная каля 1850 года як пахавальня прадстаўнікоў шляхецкага роду Пратасевічаў, маёнтак якіх знаходзіўся ў гэтай вёсцы.

Капліца дзейнічала да 1939 года, калі была разрабавана савецкімі войскамі, а пасля вайны — мясцовымі жыхарамі. Сакральны будынак знаходзіўся ў занядбаным стане да 2008 года і быў адноўлены намаганнямі кс. Ігара Лашука, які нарадзіўся ў суседняй вёсцы Макашы.
Catholic.by, 7 траўня 2018
Catholic.by, 7 траўня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/601/43347
Текущая дата: 01.03.2025