Гэты дзень з`яўляецца дваццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 342 дні.
Якія падзеі адбыліся 24 студзеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 24 студзеня
У 1992 годзе Рэспубліка Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з В`етнамам і Манголіяй.
У 1999 годзе філіял МАЗа выпусціў першы аўтобус для міжнародных перавозак.
Хто нарадзіўся 24 студзеня
1885 год: Юрый Тарыч, беларускі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, заснавальнік беларускага кіно.
1931 год: Міхась Мушынскі, гісторык беларускай літаратуры.
Таксама сёння нарадзіліся французскі драматург і публіцыст Бамаршэ, нямецкі літаратар, кампазітар, мастак Эрнст Тэадор Амадэй Гофман і рускі мастак Васіль Сурыкаў.
24 студзеня ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква ўспамінае вялебных Феадосія Вялікага і Феадосія Антыахійскага. У народзе гэты дзень называлі Феадосій-вясняк. Звычайна з гэтага дня прыходзіла невялікае пацяпленне.
Калі ж на Феадосія быў мароз, гэта лічылася дрэнным для пасеваў.
Калі ж на Феадосія быў мароз, гэта лічылася дрэнным для пасеваў.
У той жа час адліга прадвяшчала раннюю і працяглую вясну, што таксама было не вельмі добра для збожжа.
Калі ў гэты дзень быў туман, вясной чакалі паводку. Калі раніцай ішоў снег, гэта прадвяшчала хуткае пахаладанне.
Sputnik, 14 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/61/72276
Текущая дата: 16.11.2024