Белорусский портал в Казахстане

Чырвоны Крыж у Гомелі правядзе акцыю па абагрэве бяздомных у маразы



Пра гэта паведаміла намеснік старшыні абласной арганізацыі БТЧК Алеся Касцюк.

Кампанію "Разам дзеля гуманнасці" па забеспячэнні цёплай ежай і адзеннем бяздомных правядзе Гомельская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

"У сувязі з чаканым рэзкім пахаладаннем на тэрыторыі Беларусі мы праводзім кампанію, скіраваную на аказанне дапамогі насельніцтву, найбольш уразліваму ў гэтых умовах, — асобам без пэўнага месца жыхарства. Для бяздомных арганізуецца выдача гарачага пітва (гарбаты), гарачай ежы (кашы), мясных кансерваў", — сказала прадстаўнік Чырвонага Крыжа.

Акцыя стартуе 6 студзеня. Дзяжурства супрацоўнікаў Чырвонага Крыжа і валанцёраў будзе арганізаванае ў раённых структурах БТЧК з 10.00 да 14.00. Пры паніжэнні тэмпературы да мінус 20 градусаў і больш аказанне дапамогі бяздомным будзе працягнутае, дадалі ў абласной арганізацыі БТЧК.

Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 5 студзеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/613/38346
Текущая дата: 19.05.2024