Белорусский портал в Казахстане

Перакрыты канал незаконнай міграцыі афганцаў цераз Беларусь у ЕС



Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Аператыўныя падраздзяленні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі перакрылі міжнародны канал па арганізацыі незаконнай міграцыі грамадзян Афганістана цераз Беларусь у Літву і краіны Заходняй Еўропы, які дзейнічаў з ліпеня 2017 года.

Ноччу 25 жніўня ў Пастаўскім раёне блізу мяжы аператыўнікі затрымалі чатыры аўтамабілі, у якіх знаходзіліся 11 афганцаў, а таксама арганізатары і памагатыя супрацьпраўнай дзейнасці: трое грамадзян Беларусі і двое — Таджыкістана.

Яны дастаўленыя ў Смаргонскую пагранічную групу для разбору. У дачыненні да арганізатараў і саўдзельнікаў незаконнай міграцыі органам дазнання аператыўнага падраздзялення памежнай службы распачатая справа на падставе ч. 2 арт. 371-1 КК (арганізацыя незаконнай міграцыі, учыненая групай асоб паводле папярэдняй змовы), якая прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 25 жніўня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/616/40508
Текущая дата: 17.11.2024