Аб гэтым паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ "Авіякампанія "Белавія" Ігар Чаргінец.
Ігар Чаргінец пацвердзіў, што некалькі дзён таму ў Мінску прайшлі перагаворы з дэлегацыяй Міжнароднага аэрапорта Херсон, у час якіх абмяркоўвалася пытанне адкрыцця рэйса Мінск-Херсон-Мінск.
"Пытанне адкрыцця такога рэйса абмяркоўваецца. Прапанова цікавая, але ўсё залежыць ад умоў, якія прадаставіць нам украінскі бок", - адзначыў Ігар Чаргінец.
Намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці беларускай авіякампаніі растлумачыў, што для ацэнкі эканамічнай мэтазгоднасці выканання рэгулярных палётаў паміж Мінскам і Херсонам і разліку кошту рэйса і тарыфаў "Белавія" запытала інфармацыю па стаўках пошлін на наземнае і аэрапортавае абслугоўванне ў аэрапорце Херсон, а таксама магчымыя прэферэнцыі на гэтыя паслугі.
_________________________________________
Авіякампанія "Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе з Мінска рэгулярныя рэйсы ў 49 аэрапортаў 28 краін. Флот авіякампаніі налічвае 26 паветраных суднаў (пяць Boeing 737-800, шэсць Boeing 737-500, сем Boeing 737-300, два Embraer-175, два Embraer-195, чатыры CRJ-100/-200).
18 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/617/40438
Текущая дата: 17.11.2024