Пытанне кананізацыі носіць грамадска-папулярны характар, сказаў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша.
Па словах дырэктара, абсалютна зразумела, чаму гэтае пытанне актуальна для беларускага грамадства. Беларусам хацелася б мець не абстрактны помнік, а рэальнае месца, куды можна было б прынесці кветкі.
Намеснік дырэктара нагадаў, што пытанне кананізацыі ў першую чаргу вядзецца свецкімі людзьмі, а не прадстаўнікамі рэлігійных устаноў. Хоць па ўсіх правілах ён можа падымацца толькі ў рэлігійным асяроддзі. Афіцыйнага руху ў бок кананізацыі не ідзе ні ў каталіцкім касцёле, ні ў праваслаўнай царкве.
"Я падтрымліваю думку аб тым, што ў беларускім грамадстве няма неабходнасці рабіць кананізацыю Францыска Скарыны. Баюся, гэта прывядзе толькі да міжканфесійных спрэчак. Вобраз Скарыны і без таго займае годнае месца ў нашым грамадскім разуменні. Няма неабходнасці маляваць вакол яго галавы німб", — лічыць Суша.
У сваю чаргу дацэнт Карлавага ўніверсітэта ў Чэхіі Ілля Лямешкін сказаў, што Скарына, хутчэй за ўсё, пахаваны ў Празе, і на сённяшні момант не выклікае сумнёваў пытанне аб яго прыналежнасці да каталіцкай канфесіі.
"Мы ў Празе ведаем, што з 2013 года ідзе гаворка аб кананізацыі Скарыны. Значыць, для гэтага патрэбныя мошчы. Не трэба будаваць ніякага маўзалея і пераносіць парэшткі ў Мінск. Гэта неістотнае пытанне", — падкрэсліў даследчык з Чэхіі.
Мінск, 4 жніўня 2017
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/619/40296
Текущая дата: 17.11.2024