У Беларусі на грамадскае абмеркаванне вынесены праект Нацыянальнага плана дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў на 2017-2021 гады.
Праект падрыхтаваны Міністэрствам адукацыі Беларусі. Пра гэта паведамляе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.
Гэта чацвёрты праграмны дакумент, які будзе спрыяць выкананню краінай узятых на сябе міжнародных абавязацельстваў у галіне забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў дзіцяці, уключаючы ўдасканальванне заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі.
У Расіі падобнае абмеркаванне выклікала рэзананс у сувязі з прынятай еўрапейскай Стрэтэгіяй па забеспячэнні правоў дзіцяці Савета Еўропы на 2016-2021 гг., у якой вялікая ўвага надаецца ЛГБТ-тэматыцы.
Мэта Нацыянальнага плана ў развіцці ключавых механізмаў рэалізацыі дзяржпалітыкі ў інтарэсах дзяцей у розных сферах жыццядзейнасці грамадства.
Заўвагі і прапановы па праекце можна выказваць на Прававым форуме Беларусі, а таксама накіраваць распрацоўшчыку праекта да 7 жніўня 2017 г. на электронны адрас usvir@minedu.unibel.by з пазнакай «Аб падрыхтоўцы праекта Нацыянальнага плана дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў на 2017–2021 гады».
Catholic.by, 5 жніўня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/619/40303
Текущая дата: 17.11.2024