Пра гэта гаворыцца ў аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэта да Дня чыгуначніка, які адзначаецца 6 жніўня.
Эксплуатацыйная даўжыня чыгуначных шляхоў Беларускай чыгункі на 1 студзеня 2017 года склала 5.480 кіламетраў. Гушчыня чыгуначных шляхоў складае 26,4 кіламетра на 1.000 квадратных кіламетраў тэрыторыі.
На пачатак 2017 года працягласць электрыфікаваных участкаў склала 1.131 кіламетр і ў параўнанні з 2010 годам павялічылася на 233 кіламетры, або на 25,9%.
Па Беларускай чыгунцы за 2016 год перавезена 126,8 млн тон грузаў. Удзельная вага чыгуначнага транспарту ў структуры перавозак грузаў усімі відамі транспарту склала 30,4%.
Грузаабарот чыгуначнага транспарту летась склаў 41,1 млрд тона-кіламетраў, або 32,7% у агульным аб`ёме грузаабароту ўсіх відаў транспарту.
У 2016 годзе па Беларускай чыгунцы перавезена 81,8 млн чалавек — 4,1% агульнай колькасці пасажыраў, перавезеных усімі відамі транспарту.
Найбольшая колькасць пасажыраў перавозіцца ў рэгіянальных зносінах эканамкласа. На яго долю ў 2016 годзе прыпадала 78,3% перавозак чыгуначным транспартам. Летась гэтым відам зносін скарысталася 64,1 млн чалавек.
У міжрэгіянальных зносінах перавезена 10,4 млн чалавек (12,7% у агульным аб`ёме перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам), або ў 1,3 разу больш, чым у 2010 годзе.
У 2016 годзе ў міжнародных зносінах перавезена 3,8 млн чалавек (4,7% перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам).
Кожны жыхар краіны летась у сярэднім дзевяць разоў скарыстаўся паслугамі БЧ.
БелаПАН
Мінск, 6 жніўня 2017
Мінск, 6 жніўня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/619/40335
Текущая дата: 17.11.2024