Гэты дзень з`яўляецца дваццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 346 дзён.
Якія падзеі адбыліся 20 студзеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 20 студзеня
У 1919 годзе быў адкрыты Беларускі абласны музей (з 31.08.1923 - Беларускі дзяржаўны музей).
У 1960 годзе ў БССР была ліквідавана Маладзечанская вобласць.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кітайскай Народнай Рэспублікай.
Хто нарадзіўся 20 студзеня
1892 год: Рыгор Шырма, збіральнік і пашыральнік беларускай народнай песні, народны артыст БССР.
1907 год: Іван Лушчыцкі, беларускі філосаф.
1913 год: Ларыса Алексютовіч, беларуская танцорка, балетмайстар.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі сцэнарыст і кінарэжысёр Федэрыка Феліні і амерыканская актрыса Патрыцыя Ніл.
20 студзеня ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква адзначае Сабор Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана. У народзе яго лічылі заступнікам сельскай гаспадаркі. Таксама Іаану маліліся аб збавенні ад галаўнога болю.
20 студзеня перад тым, як снедаць, раніцай пілі Вадохрышчанскую ваду. Ёй таксама ўмываліся, асабліва калі захварэлі. Дамашнім жывёлам давалі хлеб і соль, якія засталіся ад Куцці.
20 студзеня перад тым, як снедаць, раніцай пілі Вадохрышчанскую ваду. Ёй таксама ўмываліся, асабліва калі захварэлі. Дамашнім жывёлам давалі хлеб і соль, якія засталіся ад Куцці.
Калі 20 студзеня было яснае надвор`е, гэта прадвяшчала сухое і гарачае лета. Калі падаў снег, падаць яму на працягу ўсёй Масленіцы.
Sputnik, 20 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/62/72175
Текущая дата: 16.11.2024