Белорусский портал в Казахстане

Беларускі рубель умацаваўся да долара і еўра на першых таргах тыдня



13 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0149 рубля (0,74%) да 2,0111 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0137 рубля (0,72%) і склаў 1,8891 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0208 рубля (0,64%) і склаў 3,2544 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Каціроўкі нафты гатунку Brent перавысілі адзнаку 56 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі (АГС) ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 панядзелка знізіўся на 78,38 капейкі, склаўшы 58,0619 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 лютага 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/620/38653
Текущая дата: 29.09.2024