Белорусский портал в Казахстане

Курс долара ЗША знізіўся на таргах БВФБ



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 1 жніўня беларускі рубель аслабеў да еўра і ўмацаваўся да долара ЗША.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0108 рубля (0,471%) і склаў 2,2924 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0041 рубля (на 0,21%) да 1,9401 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0035 рубля (0,11%) і склаў 3,2406 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сёння раніцай кошт кастрычніцкіх ф`ючарсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent рос на 0,15% — да 52,8 долара за бараль. Кошт вераснёўскіх ф`ючарсаў на нафту маркі WTI падымаўся на 0,2%, да 50,27 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, панізіўся на 0,2179 рубля і склаў 59,8454 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 жніўня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/620/40259
Текущая дата: 17.11.2024