Белорусский портал в Казахстане

Курсы долара ЗША і еўра працягнулі рост на таргах БВФБ



На Беларускай валютна-фондавай біржы 25 ліпеня беларускі рубель зноў аслабеў да еўра і долара ЗША.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0034 рубля (0,15%) і склаў 2,2665 рубля.

Курс долара вырас на 0,0018 рубля (0,09%) да 1,9458 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0055 рубля (0,17%) і склаў 3,2526 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сёння раніцай ф`ючарсы на нафту гатунку Brent падняліся на 0,56% да 48,87 долара за бараль. Ф`ючарсы на амерыканскую нафту WTI гандляваліся ля адзнакі 46,63 долара за бараль (на 0,63% вышэй за папярэдняе закрыццё).

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, павысіўся на 0,1613 рубля і склаў 59,8185 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 25 ліпеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/621/40161
Текущая дата: 17.11.2024